БЕЛ Ł РУС

Раніцай у Мінску — мінус 23°С

3.02.2026 / 08:26

Nashaniva.com

Пакуль найхаладней на метэастанцыі «Палеская», там а 8‑й раніцы фіксуецца мінус 27,6°С.

У Жыткавічах — -27,4°С, у ваколіцах Бабруйска — мінус 25,5°С.

Праз дзве гадзіны, а 10‑й Белгідрамет паведаміць мінімумы гэтай ночы.

Сёння днём па краіне чакаецца максімальная тэмпература мінус 10—16 градусаў марозу, у Мінску днём -11..-13°С, вечарам -16..-19°С. 

Выглядае, што самыя халодныя суткі былі ўчора ў панядзелак. У ноч на 2 лютага.

На станцыі «Палеская» было мінус 31,1°С, у Мінску было мінус 28,5°С.

У Мінску на заняткі прыйшоў толькі кожны чацвёрты вучань, а ў Пружанскім, Глыбоцкім і Докшыцкім раёнах заняткі ў школах былі адмененыя.

Чытайце таксама:

У Мінску на заняткі прыйшла толькі чвэрць школьнікаў

Колькі каштуе «прыкурыць» аўто ў моцны мароз?

Украінскі сурок спрагназаваў, калі прыйдзе вясна

Каментары да артыкула