Памёр мастак Уладзімір Ткачэнка
Памёр беларускі мастак Уладзімір Ткачэнка, яму было 77 гадоў. Пра смерць паведамілі ў сацсетках яго сябры.
Фота: sb.by
Уладзімір Ткачэнка нарадзіўся 30 кастрычніка 1948 года ў Мінску. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1979 года кіраваў студыяй у Палацы культуры Мінскага трактарнага завода.
У мастацкіх выставах браў удзел 1976 года. Працаваў у галіне станковага жывапісу ў жанрах пейзажа, партрэта, нацюрморта.
Развітанне з Уладзімірам Ткачэнкам адбудзецца 4 лютага ў царкве Опцінскіх старцаў у Мінску (Касманаўтаў, 24), пахаванне на Лясных могілках у Шабанах (13:00).