Маці пабіла 12‑гадовую дачку за тое, што заліпала ў тэлефоне і не ішла вячэраць
Школьніца звярнулася ў міліцыю.
У Магілёўскай вобласці ў міліцыю паступіла заява ад вучаніцы 7‑га класа аб тым, што падчас сваркі яе збіла маці.
Сітуацыя адбылася ў снежні. 12‑гадовую дзяўчынку маці некалькі разоў клікала на вячэру, але тая адмаўлялася, бо гуляла ў тэлефоне і есці не хацела.
На паўторную просьбу маці адкласці тэлефон падлетак адрэагавала агрэсіўна, і жанчына, раззлаваўшыся на фоне таго, што дачка шмат часу праводзіць у тэлефоне, некалькі разоў ударыла дзяўчынку далонямі і рамянём. Праз тыдзень падлетак звярнулася ў паліклініку і ў міліцыю.
Згодна з заключэннем эксперта, у школьніцы быў выяўлены кровападцёк на плячы даўнасцю 1—2 тыдняў, які ўтварыўся ад уздзеяння тупога цвёрдага прадмета і адносіцца да цяжкіх цялесных пашкоджанняў, што не пацягнулі кароткачасовага расстройства здароўя або нязначнай страты працаздольнасці.
Па выніках праверкі вынесена пастанова аб адмове ў завядзенні крымінальнай справы.