Павышэнне камуналкі перанеслі на 1 сакавіка
Аляксандр Лукашэнка перанёс павышэнне тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі з 1 студзеня на 1 сакавіка 2026 года. Гэта рашэнне, як паведамляе прэс-служба палітыка, было прынята, каб паменшыць фінансавую нагрузку на насельніцтва пры аплаце ацяплення ў моцныя студзеньскія маразы.
Здымак ілюстрацыйны. Крыніца: «Наша Ніва»
Адпаведную прапанову Лукашэнку ўнёс урад, і яна была падтрыманая. Паводле папярэдніх разлікаў, выдаткі энергетычных арганізацый на ацяпленне з-за маразоў павялічыліся на 45%, што магло прывесці да значнага росту плацяжоў для грамадзян.
Раней планавалася, што новыя тарыфы пачнуць дзейнічаць з пачатку 2026 года, і першы этап павышэння склаў бы 19,37 рубля на ўсе паслугі, акрамя ацяплення і гарачай вады.
Паводле ацэнак прэс-службы Лукашэнкі, для сям’і з трох чалавек у двухпакаёвай кватэры плошчай 48 м² гадавая плата ўзрасла б прыкладна на 22,5 рубля, што складае каля 0,5 базавай велічыні.
Чытайце таксама:
У Генпракуратуры расказалі, якія скаргі іх цікавяць у тыктоку
Павышаюць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі
Жах на пяць паверхаў: як жыве і пакутуе самая вялікая камуналка Мінска
Праз месяц стане прасцей раздзяліць асабовыя рахункі на камуналку