БЕЛ Ł РУС

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ

6.02.2026 / 10:40

Nashaniva.com

Генерал-лейтэнанта Уладзіміра Аляксеева падсцераглі каля ліфта ў доме на паўночным захадзе Масквы. 

Замах адбыўся ў жылым доме на Валакаламскай шашы, паведамляюць расійскія СМІ. Нападнік падпільнаваў генерала, стоячы на сходах, і калі той выйшаў у хол ліфта, стрэліў у яго тройчы. Стралка шукаюць.

Уладзіміра Аляксеева шпіталізавалі. Паведамляецца, што яго стан цяжкі.

Аляксееў нарадзіўся ў Вінніцкай вобласці Украіны, скончыў Разанскую вайсковую вучэльню. У 2011 годзе быў прызначаны начальнікам штаба — першым намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення Мінабароны, вядомага пад старой абрэвіятурай ГРУ. Падчас грамадзянскай вайны ў Сірыі камандаваў там расійскімі сіламі.

ГРУ — арганізатар забойстваў і дыверсій ва ўсім свеце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула