«Тэмпература была плюс 15 градусаў». Пад Віцебскам дзеці вучыліся ў халодных класах
У адной са школ Віцебскага раёна не выконвалася неабходная тэмпература. Прычынай сталі стыкі аконных праёмаў.
Парушэнні падчас рэйду выявілі супрацоўнікі пракуратуры Віцебскага раёна. У двух кабінетах пачатковых класаў было плюс 15 градусаў, што ніжэй за ўстаноўленыя нормы.
Паводле пастановы ўрада №525, тэмпература паветра ў класах у халодны перыяд года для дзяцей ад 7 гадоў павінна быць +18—20 °C.
«Па выніках абследавання ўстаноўлена, што асноўнай прычынай паніжанай тэмпературы стала парушэнне герметычнасці стыкаў аконных праёмаў. Названыя дэфекты прыводзілі да пастаяннага пранікнення халоднага паветра ў памяшканні, што не дазваляла падтрымліваць нарматыўны тэмпературны рэжым нават пры поўнай нагрузцы сістэмы ацяплення», — паведамляе Генпракуратура.
У выніку дырэктару школы было вынесена прадпісанне з патрабаваннем ліквідаваць парушэнні. Зараз тэмпература адпавядае санітарна-эпідэміялагічным патрабаванням