У «Мінск-Свеце» прадаецца двухузроўневы пентхаўс з цудоўным відам на горад
На верхнім паверсе аднаго з дамоў «Мінск-Света» выстаўлены на продаж двухузроўневы пентхаўс. Ён з рамонтам і выдатным відам на горад, піша Realt.by.
Кватэра займае два апошнія ўзроўні ў 23‑павярховым доме на Белградскай, 5. Дом быў узведзены ў 2020 годзе. Плошча — 125,5 квадратнага метра. У кватэру можна адразу засяляцца і жыць.
На другім паверсе размясцілася кухня-гасцёўня з выхадам на адкрытую тэрасу.
У крокавай даступнасці знаходзяцца крамы, школа, дзіцячы садок і станцыя метро «Аэрадромная».
Улетку на тэрасе абстаноўка выглядае вось так. З пентхаўса адкрываюцца панарамныя віды на жылы комплекс і вуліцы горада.
Санвузел у кватэры раздзельны.
Кватэра каштуе 249 900 даляраў. Кошт аднаго квадратнага метра складае 1 991 даляр.