БЕЛ Ł РУС

У Рэчыцкім раёне фура змяла з дарогі легкавік

6.02.2026 / 18:41

Nashaniva.com

6 лютага каля 10:20 у Рэчыцкім раёне адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. 48‑гадовы кіроўца грузавога аўтамабіля DAF з прычэпам рухаўся па аўтадарозе М-10 «мяжа Расійскай Федэрацыі — Гомель — Кобрын» з боку Гомеля і не справіўся з кіраваннем.

У выніку машыну занесла, яна выехала на сустрэчную паласу і сутыкнулася з аўтамабілем BMW, за рулём якога знаходзіўся 36‑гадовы мужчына.

У выніку аварыі кіроўца легкавога аўтамабіля і яго 37‑гадовы пасажыр былі дастаўленыя ў бальніцу для правядзення медыцынскага абследавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула