БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская шукае ў Варшаве касметолага і трэнера па боксе

6.02.2026 / 22:56

Nashaniva.com

Святлана Ціханоўская апублікавала ў Threads пост, у якім звярнулася да беларусак з просьбай дапамагчы ёй з патрэбнымі для жыцця ў польскай сталіцы кантактамі. 

Фота: threads.com/@prezident.sveta

«Між намі, дзяўчатамі: у маім жыцці змяніліся некаторыя абставіны. Падкажыце, калі ласка, кантакты ў Варшаве: манікюр, цырульнік, касметолаг, трэнер па боксе. Пажадана беларусы. Сярэдні цэнавы сегмент», — напісала Ціханоўская.

Раней стала вядома, што на гэтым тыдні дэмакратычная лідарка пачала працу ў Варшаве, дзе неўзабаве адкрыецца новы офіс, які будзе функцыянаваць паралельна з офісам у Вільні.

Частка каманды пераедзе ў польскую сталіцу — найперш тыя супрацоўнікі, якія добра валодаюць польскай мовай і арыентуюцца ў мясцовым кантэксце. Сярод іх — галоўны дарадца Франак Вячорка і старшы дарадца Аляксандр Дабравольскі.

Чытайце таксама:

Франак Вячорка і Аляксандр Дабравольскі пераязджаюць у Варшаву разам з Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская наведала шэлтар для былых палітзняволеных у Варшаве

Ціханоўская сустрэлася з Віктарам Бабарыкам

Каментары да артыкула