У Пухавіцкім раёне загінуў кіроўца, які ездзіў на летніх шынах
ДТЗ са смяротным вынікам адбылося ўвечары 6 лютага на аўтадарозе М-5 «Мінск — Гомель» у Пухавіцкім раёне.
Каля 20:40 30‑гадовы кіроўца аўтамабіля Ford, рухаючыся ў бок Асіповічаў, страціў кантроль над машынай і ўрэзаўся ў тросавую агароджу. Пасля ўдару аўтамабіль адкінула на крайнюю правую паласу, дзе ў яго ўрэзаўся Infiniti, якім кіраваў 44‑гадовы мужчына.
У выніку аварыі кіроўца Ford загінуў на месцы. Яго 54‑гадовая пасажырка атрымала траўмы і была дастаўленая ў бальніцу.
Пазней стала вядома, што на задняй восі аўтамабіля Ford стаялі летнія шыны.