БЕЛ Ł РУС

Экс-гульца чэмпіянату Беларусі прызналі найлепшым гульцом «Манчэстэр Сіці» ў студзені

7.02.2026 / 09:20

Nashaniva.com

Найлепшым футбалістам англійскага «Манчэстэр Сіці» па выніках студзеня прызнаны абаронца зборнай Узбекістана Абдукадыр Хусанаў.

На працягу першага месяца 2026 года ён правёў у складзе «гараджан» восем афіцыйных матчаў, у трох з якіх каманда не прапусціла ніводнага мяча.

У 2022—2023 гадах Хусанаў выступаў у Беларусі за «Энергетык»-БДУ. У «Манчэстэр Сіці» ён перайшоў з французскага «Ланса» на пачатку мінулага года.

Абдукадыр — гулец зборнай Узбекістана, з якой прабіўся на чэмпіянат свету па футболе. Зборная Узбекістана згуляе на сусветным першынстве ў адной групе з Партугаліяй і Калумбіяй, яшчэ адна дружына вызначыцца ў сакавіку ў выніку стыкавых матчаў сярод каманд ДР Конга, Ямайкі, Новай Каледоніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула