БЕЛ Ł РУС

Швейцарыя выйграла першае золата Алімпіяды

7.02.2026 / 14:31

Nashaniva.com

На Зімовай Алімпіядзе былі разыграныя медалі, гэта адбылося ў гарналыжным спуску.

Золата выйграў швейцарац Франьа фон Альмен, які прайшоў трасу за адну хвіліну 51,61 секунды.

Срэбра выйграў італьянец Джавані Францоне з адставаннем 0,2 секунды, бронза ў італьянца Дамініка Парыса (+0,5 секунды). 

Падчас спуску хуткасць лыжнікаў дасягала 146 км/г

А 15‑й гадзіне пачнуцца спаборніцтвы ў лыжным скіятлоне, дзе будзе ўдзельнічаць беларуска Ганна Каралёва.

А 18‑й — забег на каньках на 3000 метраў з Марынай Зуевай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула