БЕЛ Ł РУС

У Гродзенскім заапарку папаўненне — чатырохмесячная мядзведзіца Моця

20.05.2010 / 14:13

+ фота

Сілы і энергіі новай жыхарцы заапарку не займаць.

Калекцыя Гродзенскага заапарка ў чарговы раз папоўнілася. На гэты раз новае месца жыхарства асвойвае самка бурага мядзведзя Матыльда. Самі супрацоўнікі заапарка называюць яе проста — Моця.

Матыльдзе ўсяго 4 месяцы, але сілы і энергіі гэтаму мядзведзяняці не займаць. Пакуль на яе можна паглядзець у малой клетцы ў павільёне «Мядзведзь». Калі Матыльда падрасце, яе пераселяцца ў вялікі адкрыты вальер.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула