БЕЛ Ł РУС

На пажары ў Гродне, дзе загінулі тры чалавекі, яшчэ пяцярых уратавалі

7.02.2026 / 16:45

Nashaniva.com

У Гродне падчас пажару ў пяціпавярховым жылым доме, у выніку якога загінулі трое мужчын, супрацоўнікі МНС выратавалі і эвакуявалі іншых жыхароў, піша БелТА.

Скрыншот з відэа

Пажар адбыўся на вуліцы Фолюш. Ратавальнікі дасталі з суседніх і верхніх кватэр пяцярых чалавек, сярод якіх былі двое дзяцей.

Пасля агляду медыкамі ў бальніцу накіравалі чатырохмесячнае немаўля, астатнім выратаваным медыцынская дапамога не спатрэбілася.

Акрамя таго, з пад’езда эвакуявалі яшчэ 12 чалавек. У шпіталь таксама даставілі 76‑гадовую жанчыну.

Пажар быў цалкам ліквідаваны. Пасля праветрывання памяшканняў жыхары змаглі вярнуцца ў свае кватэры. На месцы здарэння працавалі дзесяць адзінак тэхнікі МНС. 

Чытайце таксама:

На пажары ў Гродне загінулі тры чалавекі

Эксперты назвалі прычыну пажару ў столінскай кватэры, калі былі шпіталізаваныя 10 чалавек

У Мінску суседка падпаліла дыванок суседзяў каля дзвярэй, бо быў неэстэтычны

Каментары да артыкула