БЕЛ Ł РУС

41‑гадовая Ліндсі Вон з цяжкой траўмай нагі выйшла на трасу, але ўпала ў самым пачатку спуску ВІДЭА

8.02.2026 / 14:40

Nashaniva.com

За тыдзень да пачатку Алімпіяды амерыканская гарналыжніца атрымала траўму на трэніроўцы 

Падчас хуткаснага спуску на хуткасці каля 100 км/г яна ўрэзалася ў ахоўныя сеткі. Жанчына атрымала разрыў крыжападобных звязак калена, разрыў меніску. Узніклі асцярогі, што ёй давядзецца прапусціць Алімпійскія гульні ў Італіі.

Але алімпійская чэмпіёнка 2010 года заявіла, што будзе выступаць. Сёння ў гарналыжным спуску яна выйшла на трасу пад 13‑м нумарам.

Літаральна праз некалькі секунд пасля пачатку спуску, яна, здаецца, няправільна нахілілася, лыжы перакрыжаваліся, і Ліндсі з усяе сілы грымнулася на схіл.

 

На стадыёне запанавала цішыня, Вон нерухома ляжала некалькі секунд, а потым моцна закрычала.

Да яе кінуліся таварышы з каманды і дактары. Ліндсі крычала, калі яе аглядалі. Гарналыжніцу эвакуявалі на верталёце.

Спаборніцтвы былі спыненыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула