БЕЛ Ł РУС

Пуцін і Лукашэнка сазваніліся

8.02.2026 / 20:16

Nashaniva.com

Яны абмеркавалі будучае пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, на якім будуць разгледжаны ключавыя аспекты інтэграцыйнага ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі.

Фота: Ramil Sitdikov Pool Photo via AP

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін вечарам 8 лютага правялі тэлефонную размову.

Галоўнай яго тэмай стала пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, паведамляе БелТА. Палітыкі абмеркавалі час і тэрміны яго правядзення, парадак і іншыя пытанні падрыхтоўкі мерапрыемства, на якім будуць разгледжаны ключавыя аспекты інтэграцыйнага ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі.

Лукашэнка і Пуцін таксама абмеркавалі беларуска-расійскія сумесныя праекты і абстаноўку ў рэгіёне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула