БЕЛ Ł РУС

Маск: Гарады на Месяцы з'явяцца на працягу 10 гадоў, на Марсе — праз некалькі дзесяцігоддзяў

9.02.2026 / 07:53

Nashaniva.com

Заснавальнік SpaceX, міліярдэр Ілан Маск плануе ў найбліжэйшыя дзесяцігоддзі пачаць будаўніцтва гарадоў на Месяцы і Марсе, паведамляе Бі-бі-сі.

Фота: Mindaugas Kulbis / AP

Прыярытэт — у месяцовага праекта, вынікае з паста Маска ў Х. У адрозненне ад Марса, палёты да якога магчымыя раз у 26 месяцаў, калі ён знаходзіцца бліжэй за ўсё да Зямлі, палёты на Месяц могуць здзяйсняцца раз у дзесяць дзён і зоймуць усяго два дні, у той час як да Марса трэба будзе ляцець паўгода, лічыць Маск.

Месяцовы праект прадэманструе першыя вынікі на працягу дзесяці гадоў, марсіянскі — не менш чым праз дваццаць, мяркуе ён.

У сваю чаргу, NASA таксама плануе ўпершыню за апошнія 50 гадоў адправіць людзей на Месяц. Мэта праграмы «Артэміда» — высадзіць астранаўтаў на Месяц і з часам стварыць там доўгатэрміновую прысутнасць. Другі запуск у рамках гэтай праграмы некалькі разоў пераносіўся, як мяркуецца, ён адбудзецца ў пачатку сакавіка 2026 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула