У Венесуэле выкралі палітвязня. За некалькі гадзін да гэтага яго вызвалілі з турмы
Невядомыя выкралі апазіцыйнага лідара Хуана Пабла Гуаніпу, паведаміла лідар апазіцыі Венесуэлы і ягоная саратніца Марыя Карына Мачада.
Скрыншот відэа Noticias Caracol
Узброеныя людзі ў цывільным, якія прыехалі на чатырох аўтамабілях, сілай забралі яго. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення», — напісала Мачада ў X. Інцыдэнт, паводле слоў Мачады, адбыўся ў жылым раёне Лос-Чорас у сталіцы Венесуэлы Каракасе, піша Bild.
Сын Гуаніпы Рамон таксама патрабаваў «неадкладнага вызвалення» свайго бацькі. Апазіцыйнага лідара захапіла група «прыкладна з дзесяці невядомых асоб», паведаміў ён у X.
«Наш нацыянальны лідар Хуан Пабла Гуаніпа толькі што быў выкрадзены рэпрэсіўнымі органамі дыктатуры», — заявіла партыя Гуаніпы Primero Justicia.
Раней Гуаніпа быў вызвалены з турмы разам яшчэ з двума апазіцыйнымі палітыкамі. Пасля вызвалення ён у інтэрв’ю агенцтву AFP заклікаў урад паважаць вынікі прэзідэнцкіх выбараў 2024 года. На агульную думку, тады апазіцыянер Эдмунда Гансалес Уруція перамог на выбарах Нікаласа Мадура. Аднак улады абвясцілі пераможцам Мадура, а апазіцыя заявіла пра фальсіфікацыю вынікаў галасавання.
Падчас наступных пратэстаў загінула як мінімум 28 чалавек, а больш за 2400 былі арыштаваныя; Гансалес Уруція ўцёк у Іспанію.