БЕЛ Ł РУС

У мінскім аэрапорце ўзмацнілі кантроль праз небяспечны вірус

9.02.2026 / 17:17

Nashaniva.com

Усе пасажыры, якія прылятаюць у Мінск, праходзяць падвойную праверку тэмпературы. Пры падазрэнні на вірус Ніпах іх чакае медыцынскі агляд і ізаляцыя, паведаміў тэлеканал СТВ.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo / Hussein Ibrahim

Пры дапамозе цеплавізараў спецыялісты вызначаюць тэмпературу кожнага, што прыбывае ў Беларусь.

«Спачатку ідзе кантроль патоку на стацыянарных цеплавізарах. Гэта значыць, мы бачым спачатку тут, а затым, калі паток пасажыраў прыходзіць сюды, бачым ужо вось на гэтым цеплавізары. То-бок падвойны кантроль. Зялёны колер, калі ўсё ў парадку, а калі ідзе павышэнне тэмпературы, то чырвоным колерам», — расказала намесніца галоўнага доктара Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Аўтухова.

Пры тэмпературы 37,5 і вышэй чалавека адводзяць у медпункт для агляду, а пры падазрэнні на небяспечныя вірусы змяшчаюць у ізалятар да пастаноўкі дыягназу. Клінічны матэрыял адпраўляецца ў лабараторыю біятэхналогіі і імунадыягностыкі асабліва небяспечных інфекцый, дзе ёсць магчымасць выявіць розныя экзатычныя вірусы.

Чытайце таксама:

Успышка небяспечнага віруса распаўсюджваецца па Азіі. У аэрапортах узмацняюць кантроль

Выпадкаў завозу вірусу «ніпах» у Беларусь не фіксуецца

За тыдзень у Беларусі колькасць захворванняў на рэспіраторныя інфекцыі вырасла на 18 працэнтаў

Каментары да артыкула