Найлепшы футбаліст Беларусі, які выбіраў паміж турэцкім і карэйскім клубамі, пераходзіць у віцебскі «Макслайн»
Стала вядома, што 29‑гадовы паўабаронца Валерый Грамыка, які быў прызнаны найлепшым футбалістам 2025 года і ў якога нядаўна скончыўся кантракт з казахстанскім «Кайратам» з Алматы, працягне спартыўную кар'еру на радзіме.
Валерый Грамыка
Грамыка падпісаў кантракт з «Кайратам» у 2024 годзе, стаў у яго складзе двухразовым чэмпіёнам Казахстана і згуляў разам са сваёй камандай у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў. У агульным ліку ва ўсіх турнірах Грамыка згуляў за гэту каманду 57 матчаў, забіў 7 галоў і зрабіў 15 перадач.
Аднак заставацца ў камандзе пасля заканчэння кантракта ён не стаў, а сёння стала вядома, што наступны сезон ён правядзе ў клубе «МЛ-Віцебск» — дзейным чэмпіёне Беларусі.
Раней у Беларусі Валерый Грамыка гуляў за «Мінск», салігорскі «Шахцёр» і барысаўскі БАТЭ. Таксама ў яго біяграфіі быў сезон, праведзены ў расійскім «Арсенале» з Тулы.
Пра ягоны верагодны сыход з «Кайрата» стала вядома яшчэ некалькі месяцаў таму, але вяртанне на радзіму стала дастаткова нечаканым. Раней у якасці магчымага новага месца працаўладкавання паўабаронцы называліся паўднёвакарэйскі «Сеул», турэцкі «Газіянтэп» і расійскі «Рубін» з Казані.
Чытайце таксама:
Экс-гульца чэмпіянату Беларусі прызналі найлепшым гульцом «Манчэстэр Сіці» ў студзені
Матч за Суперкубак Беларусі пройдзе 28 лютага
Беларускі трэнер узначаліў салідны футбольны клуб, які гуляе ў групавым раўндзе еўракубкаў
Віктару Ганчарэнку паставілі задачу вывесці зборную Беларусі па футболе на топ-турнір
Найлепшым футбалістам Беларусі 2025 года прызнаны Валерый Грамыка