Вайскоўцы ЗША затрымалі яшчэ адзін танкер расійскага ценявога флоту
Пра тое, што сілы Мінабароны ЗША высадзіліся на борт судна Aquila II у Індыйскім акіяне, паведаміла прэс-служба Пентагона.
Скрыншот з відэа
У Пентагоне адзначылі, што судна дзейнічала «насуперак устаноўленаму прэзідэнтам Трампам каранціну для судоў, якія знаходзяцца пад санкцыямі ў Карыбскім моры».
«Карабель знік, мы рушылі за ім. Міністэрства абароны адсочвала і пераследавала гэтае судна ад Карыбскага мора да Індыйскага акіяна», — адзначылі ў Міністэрстве абароны ЗША, прыклаўшы відэа затрымання судна.
У заяве таксама адзначаецца, што парушальнікі хутчэй застануцца без паліва, чым змогуць уцячы ад амерыканскіх Узброеных сіл. Пентагон абяцае і надалей пазбаўляць незаконных удзельнікаў сусветнага гандлю і іх пасрэднікаў магчымасці дзейнічаць насуперак амерыканскаму ўплыву ў сусветнай марской прасторы.
Чытайце таксама:
Еўрасаюз абмяркоўвае поўную забарону марскіх перавозак расійскай нафты
Расійскі танкер, эфектна затрыманы Францыяй у Міжземным моры, адпусцяць плаваць далей
Ценявы флот Пуціна пад пагрозай — 14 краін Еўропы хочуць заблакаваць яго ў Балтыйскім моры