Сёння ўначы было амаль да 30 градусаў марозу
У Клічаве было мінус 29,6°С, у Вілейцы — -28,9°С, у Брагіне — -28,1°С.
У Мінску тэмпература апускалася да мінус 24,4°С.
А 10‑й раніцы ў Вілейцы — мінус 26,8°С, у Чачэрску — -26,2°С. Паставах — -25,9°С, у Мінску — мінус 19°С.
Пакуль самая халодная ноч гэтай зімы была тыдзень таму, 2 лютага. Тады на метэастанцыі «Палеская» было да мінус 31,1°С.