Працы Жырыноўскага могуць увайсці ў аснову праграм для міжнароднікаў і палітолагаў у Расіі
Рэктар Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін (МДІМА) Анатоль Таркуноў дапусціў магчымасць больш шырокага выкарыстання прац Уладзіміра Жырыноўскага ў адукацыйных праграмах.
Перш за ўсё гаворка ідзе пра яго прагнозы, а таксама пра перспектывы ўзаемаадносін як з Захадам, так і з Усходам.
Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі ТАСС, прысвечанай форуму «Жырыноўскія чытанні», які праходзіць у год юбілею заснавальніка ЛДПР. Мерапрыемства праводзілася сумесна з лідарам партыі Леанідам Слуцкім. Форум адбудзецца 12—13 лютага, піша тэлеграм-канал «Раньше всех».
Цяпер хрэстаматыйнай працай для тых жа міжнароднікаў з’яўляецца «Дыпламатыя» — кніга Генры Кісінджэра.