У Салігорскім раёне трактарыст загінуў, рамантуючы пагрузчык
9 лютага 41‑гадовы работнік аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў займаўся рамонтам трактара, паведамляе СК.
Ён вырашыў дапамагчы калегу, які мяняў гідраўлічны шланг пагрузчыка «Амкадор».
Пасля адлучэння вузла адбылася разгерметызацыя гідраўлічнай сістэмы, што прывяло да некантраляванага руху механізмаў. Коўш сарваўся з падпоркі, і мужчына апынуўся заціснуты паміж стралой і мостам пагрузчыка.
Ад атрыманых траўмаў ён памёр да прыезду медыкаў.