БЕЛ Ł РУС

Адзін з найвядомейшых гуртоў свету пакідае сцэну

10.02.2026 / 15:15

Nashaniva.com

Тур The Long Goodbye стане для Eagles апошнім. Гурт быў заснаваны ў 1971 годзе.

Фота: Paul Bergen/Redferns/GettyImages

Амерыканскі рок-гурт Eagles, які стварыў такі хіт, як Hotel California, афіцыйна пацвердзіў завяршэнне сваёй 55‑гадовай кар'еры.

У інтэрв’ю CBS Sunday Morning сузаснавальнік калектыву Дон Хэнлі заявіў, што 2026 год, імаверна, стане апошнім у гастрольнай гісторыі гурта.

Каментуючы фінальны этап туру The Long Goodbye, артыст адзначыў, што Eagles плануюць адыграць яшчэ некалькі канцэртаў, пасля чаго канчаткова развітаюцца са сцэнай: «Ведаеш, думаю, гэты год, імаверна, стане апошнім. Я і раней казаў нешта падобнае, але цяпер адчуваю, што мы сапраўды набліжаемся да фіналу. І з гэтым усё ў парадку».

Гурт быў заснаваны ў 1971 годзе ў Лос-Анджэлесе, яго стварылі Глен Фрай, Дон Хэнлі, Берні Лідан і Рэндзі Майснер. Сусветную славу ім прынёс Hotel California, але вядомыя таксама і Take It Easy, Desperado, Take It to the Limit.

Альбом Their Greatest Hits (1971—1975) разышоўся накладам больш за 40 мільёнаў копій толькі ў ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула