37‑гадовы мінчук паехаў у Расію і знік
Абвясцілі ў вышук 37‑гадовага жыхара Мінска Аляксандра Штанюка, які ў канцы 2024 года паехаў у Расію, а з 9 снежня 2025‑га перастаў выходзіць на сувязь, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Фота: t.me/police_minsk
Мяркуецца, што мужчына можа знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу. Ён выглядае на свой узрост, рост 176 см, целасклад хударлявы, валасы цёмна-русыя, кароткія, вочы светлыя, вусны пухлыя. Адметная прыкмета — носіць кароткую бараду.
Тых, каму вядома месцазнаходжанне мужчыны на фота, просяць паведаміць пра гэта ў Кастрычніцкае РУУС горада Мінска.
Чытайце таксама:
На вайне супраць Украіны загінуў 21‑гадовы хакеіст з Гомеля
У Салігорскім раёне трактарыст загінуў, рамантуючы пагрузчык
У Пухавіцкім раёне загінуў кіроўца, які ездзіў на летніх шынах