БЕЛ Ł РУС

Украіна пачала планаваць правядзенне выбараў прэзідэнта. Яны могуць прайсці да 15 мая

11.02.2026 / 08:36

Nashaniva.com

Зяленскі плануе абвясціць пра правядзенне выбараў ужо 24 лютага.

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo / Markus Schreiber

Украіна пачала планаваць правядзенне выбараў прэзідэнта і рэферэндуму, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на FT.

Адміністрацыя Трампа патрабуе правесці абодва галасаванні да 15 мая, інакш Украіна можа страціць гарантыі бяспекі ад ЗША.

Паводле слоў крыніц, Зяленскі плануе абвясціць правядзенне выбараў ужо 24 лютага, калі будзе чацвёртая гадавіна поўнамаштабнага ўварвання Расіі.

Як раней паведамлялася, на рэферэндуме мог быць прыняты амерыканскі мірны план.

Прэзідэнцкія выбары ва Украіне, калі б не было вайны, павінны былі прайсці яшчэ ў 2024 годзе, але ваеннае становішча не дае гэта зрабіць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула