БЕЛ Ł РУС

У Касцюковічах падчас рамонту драбільнага млына загінуў электрагазазваршчык

11.02.2026 / 14:27

Nashaniva.com

Няшчасце здарылася вечарам 10 лютага.

33‑гадовы электрагазазваршчык выконваў рамонт млына-драбілкі, паведамляе СК.

Абсталяванне было адключана, але мужчына знаходзіўся на валах механізма і з дапамогай газавага разака спрабаваў дастаць металічны прадмет, які захрас.

Калі дэталь вызвалілася, яго па інерцыі зацягнула ўнутр агрэгата.

Калега пачуў крыкі і выклікаў экстранныя службы. Аднак, нягледзячы на аператыўныя дзеянні ратавальнікаў і медыкаў, выратаваць работніка не ўдалося.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула