БЕЛ Ł РУС

Развітанне з Раманам Цымберавым адбудзецца ў пятніцу

12.02.2026 / 17:02

Nashaniva.com

Развітанне з Раманам Цымберавым адбудзецца ў пятніцу з 12.00 да 13.30 у Мінску па адрасе Куляшова, 49. Гэта «Дом смутку», што паміж станцыямі метро «Партызанская» і «Аўтазаводская».

Сваякі Рамана просяць прыносіць толькі жывыя кветкі.

44‑гадовы выдавец і кніганоша Раман Цымбераў памёр ва ўзросце 44 гадоў у панядзелак пасля імклівай хваробы.

За пяць дзён да таго яму раптоўна стала кепска, з’явіліся праблемы з ныркамі. Пасля здарыўся інсульт. Яго перавялі ў рэанімацыю, але не ўратавалі.

Чытайце таксама:

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы кнігар і кніганоша Раман Цымбераў 

Каментары да артыкула