БЕЛ Ł РУС

У Расіі знішчылі каля 150 кілаграмаў насення, увезенага з Беларусі

11.02.2026 / 16:23

Nashaniva.com

У Смаленскай вобласці супрацоўнікі расійскай мытні спынілі аўтамабіль, у якім перавозілі прыкладна 10,5 тысячы пакетаў з насеннем памідораў, перцаў, агуркоў і капусты. Агульная вага грузу складала каля 150 кілаграмаў.

Фота: Рассельгаснагляд

На ўпакоўках было пазначана, што насенне паходзіць з Францыі, Бельгіі і Японіі, аднак кіроўца не змог паказаць фітасанітарны сертыфікат і іншыя неабходныя дакументы.

Увоз такога насення быў забаронены, таму груз накіравалі на ўтылізацыю. Вінаватага прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, паведамляе Рассельгаснагляд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула