У Рэчыцкім раёне падлетак загінуў пад коламі машыны
11 лютага каля 16:30 у горадзе Васілевічы Рэчыцкага раёна 36‑гадовы кіроўца аўтамабіля Volkswagen наехаў на 14‑гадовага падлетка, паведамляе прэс-служба МУС.
Паводле папярэдняй інфармацыі, хлопец пачаў пераходзіць праезную частку на скрыжаванні па лініі ўзбочыны.
Ад атрыманых траўмаў падлетак загінуў.