БЕЛ Ł РУС

У Белавежскай пушчы фотапастка зафіксавала двух рысяў ВІДЭА

12.02.2026 / 00:23

Nashaniva.com

У Белавежскай пушчы на відэа зафіксавалі рэдкіх жывёл — рысяў. Падобна на тое, што гэта маці і яе падрослае кацяня, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага парка «Белавежская пушча».

Скрыншот з відэа

Супрацоўнікі нацыянальнага парку адзначаюць, што гэтае відэа — рэдкае і каштоўнае для навукі.

Видео: https://t.co/weeR4OPI2x pic.twitter.com/cchQHsyLbc

— Tochka BY (@TochkaBy) February 11, 2026

«На кароткім відэа добра бачныя грацыёзныя рухі дзвюх дзікіх катоў. Буйнейшая рысь рухаецца ўпэўнена, пастаянна кантралюючы сітуацыю. Такія паводзіны характэрныя для маці, якая працягвае апекавацца і навучаць падрослае кацяня навыкам выжывання ў лесе», — сказана ў паведамленні.

Гэтыя кадры дапамагаюць вучоным лепш вывучаць жыццё і сямейныя адносіны гэтых асцярожных звяроў. Спецыялісты ўпэўненыя: рысям у Белавежскай пушчы камфортна, тут яны могуць не толькі выжываць, але і размнажацца.

Рысь уключаная ў Чырвоную кнігу Беларусі (IV катэгорыя), хоць на яе цяпер і дазволілі абмежаванае паляванне. Матэрыялы з фотапастак дапамагаюць сачыць за станам віду ў краіне.

Чытайце таксама:

Шуневіч: Першы сезон палявання на рысяў скончыўся поўным правалам

У Клічаве проста па вуліцы горада шпацыравала рысь ВІДЭА

Арганізацыя, якой кіруе Шуневіч, пахвалілася чарговым забойствам — чырванакніжнай рысі

Іспанскі фатограф зрабіў першае ў свеце ФОТА белай пірэнейскай рысі

У лесе паміж Івянцом і Ракавам турысты сустрэлі рысь з рысянятамі ВІДЭА

Каментары да артыкула