БЕЛ Ł РУС

У ДТЗ пад Брэстам загінулі два чалавекі

12.02.2026 / 11:43

Nashaniva.com

Няшчасце здарылася сёння каля 9:00 на дарозе Р-83 «Брэст-Камянец — Белавежская пушча».

Фота: ДАІ

30‑гадовы кіроўца Renault пры абгоне выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з Audi.

У выніку ДТЗ 42‑гадовы кіроўца і яго 35‑гадовая жанчына-пасажыр загінулі, кіроўцу Renault аказваецца медыцынская дапамога.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, следча-аператыўная група.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула