БЕЛ Ł РУС

На Партызанскім праспекце ў Мінску сам сабой перакуліўся грузавік

12.02.2026 / 18:23

Nashaniva.com

У Мінску на Партызанскім праспекце адбылося незвычайнае дарожна-транспартнае здарэнне — грузавік Mercedes перакуліўся без ніякага ўдзелу іншых аўтамабіляў.

Як паведамілі ў ДАІ, за рулём знаходзіўся 25‑гадовы кіроўца. Інцыдэнт адбыўся падчас пад’ёму на ўнутранае кальцо МКАД.

Падчас руху груз у кузаве зрушыўся, з-за чаго аўтамабіль страціў устойлівасць і перакуліўся проста на праезную частку.

На шчасце, ніхто не пацярпеў. Грузавік атрымаў механічныя пашкоджанні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула