БЕЛ Ł РУС

У Мінску знізілася бачнасць з-за тумана

13.02.2026 / 09:29

Nashaniva.com

Гэта можа прывесці да ДТЗ, папярэджвае ДАІ Мінска.

Асноўнымі фактарамі, з-за якіх адбываюцца ДТЗ падчас туману, з'яўляюцца недастатковая бачнасць і скажэнне ўспрымання адлегласці да транспартных сродкаў і перашкод.

ДАІ раіць усім удзельнікам дарожнага руху праяўляць уважлівасць і строга прытрымлівацца Правіл дарожнага руху. Пешаходам таксама не варта забываць і пра святлоадбіўныя элементы.

Кіроўцам раяць:

Прафілактыка для пешаходаў:

— пераходзіць дарогу толькі ва ўстаноўленых месцах, пераканаўшыся ў бяспецы выхаду на праезную частку;

— абавязкова выкарыстоўваць флікеры, камізэлькі або аксесуары, каб быць прыкметным ва ўмовах абмежаванай бачнасці;

— быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі, не заліпаць у смартфонах;

— перад пераходам дарогі зняць навушнікі і прыапусціць капюшоны, каб чуць і бачыць транспарт.

ДАІ Мінскай вобласці, у сваю чаргу, паведамляе пра складаную дарожную абстаноўку на тэрыторыі рэгіёна.

У большай ступені ўскладненая сітуацыя на аўтадарозе М-1 ў Смалявіцкім раёне, дзе ў напрамку Барысава на 374‑375 км зафіксавана некалькі дарожна-транспартных здарэнняў.

Чытайце таксама:

У Мінску сталі тралейбусы на многіх маршрутах

Каментары да артыкула