БЕЛ Ł РУС

«Мінсктранс» назваў прычыны праблем з тралейбусамі

13.02.2026 / 13:08

Nashaniva.com

У Мінску працягваюцца выпадкі з перабоем у кантактнай сетцы.

У выніку складаных умоў надвор'я, павышэння тэмпературы навакольнага паветра, ападкаў і асядання салянога туману на кантактную сетку адзначаюцца прабоі ізаляцыі кантактнай сеткі, паведамілі на прадпрыемстве.

«За ўчорашні дзень зафіксавана 58 выпадкаў, у выніку якіх адбылося прыпыненне руху тралейбусаў. На сённяшні дзень работы па ліквідацыі аварыйных сітуацый не спыняюцца», — паведаміла прэс-сакратар Мінсктранса Алена Грамыка.

Актуальная інфармацыя пра адхіленні ад устаноўленага раскладу руху пасажырскага транспарту — у афіцыйным тэлеграм-канале

Чытайце таксама:

У Мінску спыніліся тралейбусы на многіх маршрутах

Пашкоджанне кантактнай сеткі паралізавала рух тралейбусаў у Мінску

Каментары да артыкула