У Мінску развіталіся з выдаўцом і кніганошам Раманам Цымберавым
13 лютага, у Мінску развіталіся з беларускім выдаўцом і кніганошам Раманам Цымберавым. Аддаць апошнюю пашану гэтаму рупліўцу прыйшло больш за сто чалавек, піша Reform.news.
Фота: крыніца Reform.news
Выконваючы просьбу блізкіх, людзі прыносілі толькі жывыя кветкі. Здымак з залы выглядае сціпла, але за кадрам засталася неверагодная атмасфера салідарнасці.
Сведкі кажуць, што на развітанне людзі прамаўлялі пра Рамана «надзвычай цёпла, небанальна, сардэчна — на поўніцу пачуццяў». Яго калегі, сябры, чытачы…
Фота: крыніца Reform.news
Як паведамілі Reform.news, пасля цырымоніі развітання цела спачылага павезлі ў Мінскі крэматорый, дзе была запланаваная працэдура крэмацыі.
Калі прах будзе перададзены сям’і, з’явіцца асобнае паведамленне пра час канчатковага пахавання і месца спачыну.
44‑гадовы выдавец і кніганоша Раман Цымбераў памёр ва ўзросце 44 гадоў у панядзелак пасля імклівай хваробы.
За пяць дзён да таго яму раптоўна стала кепска, з’явіліся праблемы з ныркамі. Пасля здарыўся інсульт. Яго перавялі ў рэанімацыю, але не ўратавалі.
Чытайце таксама:
Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы кнігар і кніганоша Раман Цымбераў
Выйшаў зборнік апавяданняў «Гісторыі на Раство»