БЕЛ Ł РУС

Макрон заклікаў «аднавіць празрысты канал сувязі» з Расіяй

14.02.2026 / 07:58

Nashaniva.com

Прэзідэнт Францыі падкрэсліў, што ў выпадку дасягнення мірнага пагаднення Еўропе трэба будзе «вызначыць правілы суіснавання» з Расіяй.

Фота: Ludovic Marin / AP

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, што Еўропа павінна браць удзел у перамовах з Расіяй аб вайне ва Украіне, каб быць «часткай вырашэння гэтай праблемы», піша Le Parisien.

Ён падкрэсліў, што ў выпадку дасягнення мірнага пагаднення Еўропе трэба будзе «вызначыць правілы суіснавання» з Расіяй.

Макрон таксама заклікаў да працягу намаганняў па стварэнні еўрапейскай абароны і заявіў, што Еўропа павінна стаць «геапалітычнай дзяржавай».

Раней прэзідэнт Францыі даў інтэрв'ю буйным еўрапейскім газетам і сказаў, што еўрапейцы павінны весці самастойную дыскусію з Расіяй, каб не залежаць ад ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула