БЕЛ Ł РУС

Фігурыст з Казахстана Міхаіл Шайдораў сенсацыйна выйграў золата Алімпіяды

14.02.2026 / 08:24

Nashaniva.com

Фаварыт Гульняў амерыканец Ілля Малінін праваліў свабодную праграму.

Міхаіл Шайдораў. Фота: Jamie Squire/Getty Images

Фігурыст з Казахстана Міхаіл Шайдораў сенсацыйна ўчора выйграў золата Алімпіяды ў мужчынскім адзіночным фігурным катанні. Фаварыт гульняў амерыканец Ілля Малінін — толькі восьмы.

Фаварытам гульняў лічыўся 21‑гадовы грамадзянін ЗША Ілля Малінін, які нарадзіўся ў сям'і рускіх фігурыстаў Таццяны Малінінай і Рамана Скарнякова, якія выступалі на чэмпіянатах СССР і Расіі, а на міжнародным узроўні за Узбекістан.

Малінін лідзіраваў пасля кароткай праграмы, аднак дапусціў вялікую колькасць памылак у свабоднай праграме, мінімум двойчы ўпаў. Суддзі ў свабоднай праграме паставілі яго на 15‑е месца, выніковае (сумуецца кароткая і свабодная) — 8‑е месца.

Чэмпіёнам гульняў стаў спартсмен з Казахстана Міхаіл Шайдораў (сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 2025), яму таксама 21 год.

Японец Юма Кагіяма заваяваў срэбра, трэцяе месца заняў таксама спартсмен з Японіі Сюн Сата. 

Міхаіл Шайдораў выступаў 19‑м у свабоднай праграме, а Малінін апошнім 24-м.

Пасля выступу спартовец, што выходзіць у лідары, сядае побач з астатнімі фігурыстамі, і было вельмі цікава сачыць за эмоцыямі Міхаіла, які бачыў як валіліся супернікі. Спачатку ён не мог паверыць, што заваяваў як мінімум бронзу, потым — срэбра, а пасля нізкіх балаў Малініну, Шайдораў быў у шоку.

У нядзелю на Алімпіядзе пройдзе кароткая праграма ў парным катанні, у панядзелак — свабоднае катанне.

Дзясятка найлепшых краін пасля сямі дзён Алімпіяды

Сайт Алімпіяды

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула