БЕЛ Ł РУС

На возеры ў Мядзельскім раёне выратавалі рыбака, які страціў прытомнасць

14.02.2026 / 16:01

Nashaniva.com

Сёння ў службу выратавання ад работнікаў хуткай дапамогі паступіла паведамленне, што на адлегласці двух кіламетраў ад берага на возеры Мястра знаходзіцца рыбак.

Прыбыўшы на месца, работнікі МНС пабачылі, што мужчына страціў прытомнасць.

Сумесна з работнікамі Таварыства выратавання на водах, выкарыстоўваючы аэралодку, ратавальнікі аператыўна даставілі пацярпелага на бераг і перадалі медыкам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула