БЕЛ Ł РУС

Масіраваная атака на Краснадарскі край РФ: у пасёлку Вална палае нафтабаза, у Сочы — «самая працяглая атака»

15.02.2026 / 08:36

Nashaniva.com

Гэтай ноччу Краснадарскі край Расіі апынуўся пад масіраваным ударам беспілотнікаў. Паводле заяваў мясцовых уладаў, атака пачалася позна ўвечары і цягнулася да самай раніцы. 

Самая цяжкая сітуацыя склалася ў пасёлку Вална (Цемруцкі раён). Там пасля прылётаў ці «падзення абломкаў» загарэўся рэзервуар з нафтапрадуктамі. Акрамя таго, пашкоджанні атрымалі склад і тэрміналы. Губернатар заявіў пра двух параненых.

У Сочы ўлады назвалі гэтую атаку «самай працяглай» у гісторыі горада. Паведамляецца пра пашкоджанні прыватнага дома. Тым часам у вёсцы Юраўка пад удар трапіла кацельня.

Мясцовыя жыхары ў сацыяльных сетках паведамляюць, што выбухі былі чутныя ўсю ноч, а ў раёне парта Тамань (побач з Валной) бачнае моцнае задымленне.

Дроны не ўпершыню атакуюць расійскі нафтавы тэрмінал у пасёлку Вална, які задзейнічаны ў забеспячэнні ўзброеных сіл РФ. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула