Зяленскі: Пуцін не сядзіць у турме — гэта самы вялікі кампраміс, на які пайшоў свет
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю Politico заявіў, што яго краіна ўжо пайшла на шмат кампрамісаў у спадзяваннях на перамір'е.
Скрыншот відэа інтэрв'ю
«З амерыканскага боку, ад прэзідэнта Трампа, паступаюць сігналы, што цяпер час для кампрамісаў, што можна зрабіць некалькі крокаў наперад. Мы пайшлі на шмат кампрамісаў. Пуцін і яго сябры не сядзяць у турме. Гэта самы вялікі кампраміс, на які ўжо пайшоў свет», — сказаў Зяленскі.
Ён адзначыў, што Трамп прапаноўваў заключыць перамір’е і часова замарозіць вайну. Украіна пагаджалася на безумоўнае спыненне агню, але Пуцін ад яго адмовіўся.
«Сёння адна прычына, заўтра другая прычына і гэтак далей. Нам трэба ціснуць на яго… Пуцін спыніць гэтую вайну, калі на яго будзе аказвацца рэальны ціск», — лічыць Зяленскі.
Наступныя трохбаковыя перагаворы Украіны, ЗША і Расіі аб вайне ва Украіне плануюць правесці ў Жэневе 17—18 лютага.