БЕЛ Ł РУС

Трамп: Дзяржавы-ўдзельніцы Рады міру выдзеляць больш за 5 мільярдаў даляраў на Газу

16.02.2026 / 00:12

Nashaniva.com

Удакладнення пра тое, якія краіны выдадуць грошы, няма.

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Краіны, якія ўступілі ў Раду міру Трампа, абавязаліся даць больш за пяць мільярдаў даляраў на аднаўленне Газы.

«19 лютага 2026 года да мяне зноў далучацца члены Рады міру ў Інстытуце міру імя Дональда Дж. Трампа ў Вашынгтоне, акруга Калумбія, дзе мы аб'явім, што дзяржавы-ўдзельніцы абавязаліся выдаць больш за 5 МІЛЬЯРДАЎ ДАЛЯРАЎ на гуманітарную дапамогу і аднаўленне Газы, а таксама накіраваць тысячы супрацоўнікаў у міжнародныя сілы стабілізацыі і мясцовую паліцыю для падтрымання бяспекі і міру для жыхароў Газы», — напісаў Дональд Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social.

Нагадаем, Беларусь таксама ўступіла ў створаную Трампам Раду міру. Аляксандра Лукашэнку запрашалі і на Саміт міру, які будзе 19 лютага ў Вашынгтоне, але ён не паляціць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула