БЕЛ Ł РУС

З мінскай фірмы спісалі 20 тысяч рублёў за званок у Егіпет. Але ніхто з супрацоўнікаў туды не тэлефанаваў

16.02.2026 / 09:18

Nashaniva.com

У міліцыю звярнуўся дырэктар сталічнай фірмы. Ён паведаміў, што аператар сотавай сувязі адключыў для супрацоўнікаў свае паслугі, а на балансе апынулася запазычанасць больш за 20 000 рублёў.

Высветлілася, што да сервера мінскай кампаніі быў атрыманы доступ з IP-адраса іншай дзяржавы, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».

Хакеры скарысталіся слабой абаронай і зрабілі серыю міжнародных званкоў з унутранага нумара арганізацыі, у тым ліку — у Егіпет і іншыя краіны далёкага замежжа.

Распачата крымінальная справа за несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула