БЕЛ Ł РУС

У Салігорску загарэўся інтэрнат

16.02.2026 / 22:10

Nashaniva.com

Увечары 16 лютага ў дзевяціпавярховым інтэрнаце на вуліцы Заслонава ў Салігорску адбыўся пажар, паведамляе прэс-служба МНС.

Скрыншот з відэа

Полымя ўзнікла ў адным з пакояў на чацвёртым паверсе — загарэлася пасцельная бялізна на плошчы каля двух квадратных метраў. Спрацавала пажарная сігналізацыя.

З небяспечнай зоны былі эвакуяваныя 67 чалавек, у тым ліку 10 дзяцей.

Ратавальнікі аператыўна ліквідавалі ўзгаранне. Паводле інфармацыі МНС, пацярпелых няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула