Да канца года ў серыйную вытворчасць збіраюцца запусціць беларускі аўтамат
Аўтамат VSK-100 плануюць запусціць у серыйную вытворчасць у Беларусі да канца 2026 года. Пра гэта паведаміў дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч у інтэрв'ю каналу «Першы інфармацыйны».
Фота: БелТА
Па словах Вальфовіча, VSK-100 — сучасны беларускі аўтамат са стопрацэнтнай лакалізацыяй. Пасля запуску ў масавую вытворчасць яго мяркуецца пастаўляць ва Узброеныя сілы і іншыя сілавыя структуры.
Па даных ТАСС, аўтамат VSK-100 па памерах блізкі да АК-74: даўжыня — 915 мм, вышыня — 265 мм, шырыня — 6,5 мм. Вага без магазіна — 4,3 кг. Аўтамат прызначаны для патронаў калібру 7,62×39 мм, магазін змяшчае 30 патронаў. Рэжым стральбы — паасобны або аўтаматычны, тып замыкання — паваротны, механізм з бакавым газавым рухавіком.
Вытворчасць VSK-100 вядзецца на прадпрыемствах «БСВТ — новыя тэхналогіі» ў Станькаве.
Чытайце таксама:
Вальфовіч пракаментаваў заявы СВР і папрасіў Еўропу не дыктаваць Беларусі, як жыць
Вальфовіч упэўнены, што савецкая вайсковая тэхніка ў Беларусі праслужыць яшчэ гадоў з 20