БЕЛ Ł РУС

Хакеры ўзламалі букмекерскі сайт — уцяклі даныя тысяч беларусаў

17.02.2026 / 12:46

Nashaniva.com

На сайце інтэрнэт-казіно Maxbet адбылася маштабная ўцечка: хакеры выкралі асабістыя даныя каля 10 тысяч чалавек. Цяпер у махляроў ёсць імёны, тэлефоны і электронныя адрасы кліента.

Нацыянальны цэнтр забеспячэння кібербяспекі заявіў пра інцыдэнт высокага ўзроўню на рэсурсе ТАА «Максбет-М».

У выніку несанкцыянаванага доступу да інфармацыйнай інфраструктуры адбылася ўцечка персанальных даных каля 10 тысяч грамадзян.

Злодзеі атрымалі доступ да прозвішчаў, імёнаў, дат нараджэння, адрасоў электроннай пошты і нумароў тэлефонаў кліентаў, а таксама звестак аб іх месцы жыхарства.

З-за маштабу праблемы працу сайта maxbet.by спынілі «да поўнага ўхілення прычын інцыдэнту».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула