БЕЛ Ł РУС

Вера Палякова-Макей расказала пра куміра дзяцінства

17.02.2026 / 15:00

Nashaniva.com

Беларуская актрыса, тэлевядучая, дырэктарка мінскага Тэатра юнага гледача паразмаўляла са сваімі прыхільнікамі.

У адзін з вечароў яна стала госцем своеасаблівай тэатральнай гасцёўні ў цэнтры Мінска сабраліся прыхільнікі таленту актрысы, каб задаць ёй пытанні, якія іх цікавяць. Сярод іншага акторку спыталі пра тое, ёсць ці былі ў яе куміры, піша «Камсамолка».

«Не ствары сабе куміра… Але ў дзяцінстве, з самага дзяцінства, у мяне быў кумір, вядома. Гэта — Ала Барысаўна Пугачова. Вось яна для мяне і спявачка, і актрыса, і ўсё… І я брала бабулін парык, бабуліну вясельную сукенку, брала фен…» — смеючыся распавяла Вера Палякова-Макей.

Яна патлумачыла маладому пакаленню, што фен быў даўгаватай формы і вонкава вельмі быў падобны на мікрафоны, з якімі ў тыя гады выходзілі на сцэну.

«Я брала фен і спявала: «Мільён, мільён, мільён пунсовых руж». Я спявала і марыла быць калі-небудзь такой жа спявачкай крутой, як Ала Барысаўна Пугачова», — сказала Вера Палякова-Макей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула