БЕЛ Ł РУС

Францыя вызваліла з-пад арышту расійскі нафтавы танкер пасля выплаты вялікага штрафу

17.02.2026 / 19:53

Nashaniva.com

Францыя вызваліла з-пад арышту нафтавы танкер Grinch, які ўваходзіць у «ценявы флот» Расіі, пасля выплаты штрафу ў некалькі мільёнаў еўра і трох тыдняў стаянкі ў порце Фос-сюр-Мер. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Францыі Жан-Наэль Баро.

Французскія сілы бяруць на абардаж танкер Grinch. Скрыншот з відэа

«Нафтавы танкер Grinch пакіне французскія воды пасля выплаты некалькіх мільёнаў еўра і трох тыдняў дарагога прастою ў Фос-сюр-Мер. Абыход еўрапейскіх санкцый мае сваю цану. Расія больш не зможа беспакарана фінансаваць вайну з дапамогай «ценявога флоту» каля нашых берагоў», — адзначыў французскі міністр.

Танкер Grinch адправіўся з расійскага порта Мурманск у пачатку студзеня і хадзіў пад сцягам Каморскіх астравоў, але кампанія-уладальнік не змагла пацвердзіць юрыдычную прыналежнасць судна, за што атрымала штраф.

Міністр Жан-Наэль Баро таксама адзначыў, што 20‑ы пакет санкцый ЕС павінен надзейна заблакаваць «ценявы флот» Расіі.

Чытайце таксама:

Расійскі танкер, эфектна затрыманы Францыяй у Міжземным моры, адпусцяць плаваць далей

З'явілася ВІДЭА, як французскія вайскоўцы бяруць на абардаж танкер расійскага ценявога флоту

У Францыі паведамілі падрабязнасці пра расійскі ценявы танкер, затрыманы ў Міжземным моры

Каментары да артыкула