БЕЛ Ł РУС

Беларуская фігурыстка Вікторыя Сафонава заняла 26‑е месца ў кароткай праграме і закончыла выступ на Алімпіядзе

18.02.2026 / 07:21

Nashaniva.com

Учора на Зімовых Алімпійскіх гульнях адбылася кароткая праграма ў жаночым адзіночным катанні. На лёд выйшлі 29 фігурыстак.

Фота: НАК

Беларуская фігурыстка Вікторыя Сафонава адкрывала праграму. Яна набрала 54,57 бала. Як высветлілася потым, гэта быў вельмі нізкі бал. 

Вікторыя ў выніку заняла 26‑е месца і не змагла адабрацца ў лік 24 фігурыстак, што працягнуць у чацвер барацьбу ў свабоднай праграме за медалі.

Найлепшы вынік у кароткай праграме паказала японка Амі Накаі — 78,71, у яе суайчынніцы Каоры Сакамота — 77,23, у амерыканкі Алісы Лю — 76,59. Расіянка Адэлія Петрасян паказала пяты вынік — 72,89.

24 фігурысткі ў чацвер разыграюць медалі, а Сафонава пакідае Алімпіяду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула